Мэта: забеспячэнне рознаўзроставага развіцця асобы дзіцяці ранняга і дашкольнага ўзросту ў адпаведнасці з яго ўзроставымі і індывідуальнымі магчымасцямі, здольнасцямі і патрэбамі, фарміраванне ў яго маральных нормаў, садзейнічанне набыццю ім сацыяльнага вопыту.

Задачы:

  • забеспячэнне дашкольнай адукацыі выхаванцам у адпаведнасці з адукацыйнымі стандартамі дашкольнай адукацыі;
  • далучэнне выхаванцаў да агульначалавечых і нацыянальных каштоўнасцей;
  • выяўленне і развіццё індывідуальных схільнасцей і інтэлектуальна - творчага патэнцыялу выхаванцаў;
  • забеспячэнне пераемнасці дашкольнай і першай ступені агульнай сярэдняй адукацыі;
  • фарміраванне культуры сямейных адносін, каштоўнасных адносін да сям'і.